Беларуская Служба

Гвалт у спорце закранае 90 працэнтаў дзяцей

16.04.2024 12:56
Фонд правёў апытанне сярод студэнтаў першага курса спартыўных ВНУ, якія ў дзяцінстве рэгулярна займаліся спортам у гуртках.
Спортpixaby.com/dimitrisvetsikas1969

90 працэнтаў дзяцей сутыкнуліся з гвалтам у спорце - папярэджвае Фонд пашырэння правоў і магчымасцяў дзяцей (Dajemy Dzieciom Siłę).

Фонд правёў апытанне сярод студэнтаў першага курса спартыўных ВНУ, якія ў дзяцінстве рэгулярна займаліся спортам у гуртках. Як сказаў доктар Шымaн Вуйцік (Szymon Wójcik), каардынатар даследчага аддзелу фундацыі, маладыя спартоўцы зазнаюць фізычны, эмацыйны і сексуальны гвалт.

- Гаворка ідзе пра гвалт з боку дарослых, з боку трэнераў а таксама гвалт з боку калег. І хлопцы і дзяўчаты сустракаліся з гвалтам, аднак дзяўчаты ў большай ступені падвяргаліся эмацыйнаму і сексуальнаму гвалту, але гэта не факт, што з'ява не датычыла хлопцаў. Аднак жа хлопцы у большай ступені пераносілі фізічны гвалт.

Як падкрэсліла каардынатарка праграмы «Стандарты абароны дзяцей» Агата Сатомска, спартыўная грамадскасць гадамі змагаецца з рознымі праблемамі. Менавіта таму Фонд пашырэння правоў і магчымасцяў дзяцей падрыхтаваў рэкамендацыі для спартыўных клубаў, галоўнае з якіх - праверка людзей, якія працуюць з дзецьмі.

- Зараз гэта ўжо абваязак кожнай арганізацыі, якая скіраваная на працу з дзецьмі. Важна таксама вызначэнне карэктных суадносін, то бок вызначэнне норм паводзін, якія даюць дзецям пачуццё бяспекі ў адносінах з дарослымі і з равеснікамі. Распрацаваныя таксама працэдуры рэагавання ў сітуацыі, калі бачна, што дзіцяці прычыняюць крыўду.

Фонд Фонд пашырэння правоў і магчымасцяў дзяцей ладзіць мерапрыемствы, мэта якіх навучыць дзяцей ўсталёўваць свае межы.
яс