Беларуская Служба

У мінулым годзе польскія ІТ-кампаніі звольнілі 26% супрацоўнікаў

17.04.2024 16:07
У польскім ІТ-сектары працаўладкавана больш за 500 тыс. чалавек.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе польскія ІТ-кампаніі звольнілі 26% супрацоўнікаў. Такія дадзеныя вынікаюць са справаздачы, падрыхтаванай Арганізацыяй працадаўцаў ІТ-паслуг.

У дакуменце заўважаецца, што вялікія фірмы звальнялі людзей менш, чым малыя і сярэднія. Але, паводле прагнозаў, сёлета больш за палова ІТ-кампаній плануе пачаць набор новых супрацоўнікаў, а 72% - павысіць заробкі. Намеснік старшыні Арганізацыі працадаўцаў ІТ-паслуг Пшэмыслаў Мікус сказаў, што ў мінулым годзе быў замарожаны рост зарплатаў у гэтай галіне эканомікі. 

- У пэўных катэгорыях рэдкі спецыяльнасцей надалей назіраецца рост заробкаў, аднак агулам, калі браць ІТ-сектар, рост зарплат замарожаны. У мінулым годзе ў сярэдні рост заробкаў у галіне ІТ вырас на менш чым 10%. 

У польскім ІТ-сектары працаўладкавана больш за 500 тыс. чалавек.

вс