Беларуская Служба

У Польшчы пачынаецца праект для школ “Адукацыя з войскам”

17.04.2024 17:12
Плануецца, што да праекту падключыцца больш за 3 тыс. 500 базавых і сярэдніх школ. 
Курсанты Варшаўскай вайсковай тэхнічнай акадэміі крыніца: Wojskowa Akademia Techniczna

6 мая ў Польшчы пачынаецца пілотны адуцыкайны праект “Адукацыя з войскам”, арганізаваны супольна Міністэрствам нацыянальнай абароны і Міністэрствам нацыянальнай адукацыі. Ведамствы плануюць, што да праекту падключыцца больш за 3 тыс. 500 базавых і сярэдніх школ. Праект разлічаны на бягучы школьны год. Заняткі ў школах правядуць салдаты і афіцэры ў прысутнасці настаўнікаў, сказала міністр адукацыі Польшчы Барбара Навацка.

- Школьнікі змогуць прыняць удзел у трохгадзінных занятках, якія будуць прыстасаваныя да іх узросту і зацікаўленняў. Падчас такіх заняткаў вучні навучацца распазнаваць сігналы паветранай трывогі, атрымаюць інфармацыю пра бяспечныя месцы альбо пра тое, як стварыць такія месцы.

Школы, якія хочуць прыняць удзел у праекце, могуць падаваць свае заяўкі да 24 красавіка.  

вс