Беларуская Служба

Міністэрства абароны Польшчы падпісала кантракт на пастаўку беспілотнікаў

18.04.2024 12:04
Плануецца, што набытыя беспілотныя лятальныя апараты будуць выкарыстоўвацца ў першую чаргу войскамі Тэрытарыяльнай абароны для вядзення разведкі.
    -,   WB Electronics  ,                     FlyEye.
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, прэзідэнт праўлення WB Electronics Пётр Вайцяхоўскі, і дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Павел Бейда падчас цырымоніі падпісання першага выканаўчага кантракту на пастаўку мініяцюрных беспілотных авіяцыйных комплексаў FlyEye.PAP/Albert Zawada

У Ажаруве-Мазавецкім Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала выканаўчае пагадненне з WB Electronics на пастаўку сямі камплектаў мініяцюрных беспілотных авіяцыйных сістэм FlyEye.

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што гэта тэхніка, правераная ва Украіне і вырабленая ў Польшчы. Міністр паведаміў, што беспілотныя лятальныя апараты будуць выкарыстоўвацца ў першую чаргу войскамі Тэрытарыяльнай абароны для вядзення разведкі.

Намеснік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Павал Бэйда падкрэсліў, што дзякуючы заказам зброі польскія кампаніі могуць ствараць новыя працоўныя месцы.  чыноўнік зазначыў, што гэта поспех польскага падаткаплатніка. Краіна выдзяляе вялікія сродкі на абарону, і абавязак палітыкаў — каб гэтыя грошы заставаліся ў Польшчы.

Пётр Вайцяхоўскі, прэзідэнт WB Electronics Management Group, дадаў, што для Польшчы вельмі важна мець вытворчасць уласных беспілотных лятальных апаратаў. Польшча павінна мець уласныя тэхналогіі, бо толькі яны дазволяць польскай арміі паспяваць за зменамі на полі бою ды мадыфікацыямі, якія ўводзіць праціўнік.

Згодна з рамачным пагадненнем, кампанія паставіць Войску Польскаму агулам 1600 беспілотных лятальных апаратаў. Выканаўчае пагадненне заключана паміж Дзяржаўным казначэйствам - Агенцтвам па ўзбраенні ды WB Electronics S.A.. Дроны будуць пастаўлены разам з тэхнічнай дакументацыяй і рамонтнымі, матэрыяльна-тэхнічнымі і навучальнымі пакетамі. Плануецца, што пастаўка дронаў будзе завершана да канца гэтага года.

У лістападзе мінулага года ўзброеныя сілы Польшчы атрымалі 5 мадэрнізаваных камплектаў у версіі FlyEye v 3.6. Паляпшэнні тычыліся мадыфікацыі навігацыйных сістэм, узмацнення ўзроўню бяспекі і інтэграцыі БПЛА з аўтаматызаваным комплексам кіравання агнём TOPAZ.

ПР/юл