Беларуская Служба

Польшча падняла ў неба знішчальнікі з-за актыўнасці далёкай авіяцыі Расіі

19.04.2024 07:53
У паветранай прасторы Польшчы знаходзяцца дзяжурныя вайсковыя самалёты.
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

Як паведамляе аператыўнае камандаванне ўзброеных сіл, ноччу назіралася інтэнсіўная актыўнасць далёкай авіяцыі РФ, звязаная з нанясеннем ракетных удараў па аб'ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

«Усе неабходныя працэдуры для захавання бяспекі польскай паветранай прасторы запушчаны», — напісана ў паведамленні аператыўнага камандавання відаў узброеных сіл на сайце X.

вх