Беларуская Служба

Пачалося галасаванне ў другім туры выбараў у мясцовыя органы ўлады

21.04.2024 09:49
Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 21.00. 
  2024 - 2
Мясцовыя выбары 2024 - 2 тур PAP/Lech Muszyński

Пачалося галасаванне ў другім туры выбараў у мясцовыя органы ўлады. Ён праходзіць у 748 гарадах і гмінах, выбіраюць у тым ліку 60 мэраў польскіх гарадоў. На выбары ідуць, між іншым, жыхары Кракава, Уроцлава, Познані, Кельцэ, Эльблёнга, Жэшава і Радама. Было створана 11 888 выбарчых участкаў.

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 21.00. Да гэтага часу па ўсёй краіне дзейнічае выбарчая цішыня. Падчас выбарчай цішыні агітацыя забароненая. Яна ўключае ў сябе скліканне сходаў і выступленне з прамовамі аб асобных кандыдатах. Забараняецца публікацыя апытанняў аб чаканых выніках выбараў, а таксама апытанняў, праведзеных у дзень галасавання. За парушэнне выбарчай цішыні прадугледжаны сур'ёзныя штрафы - да мільёна злотых.

ав