Беларуская Служба

Міністаркі здароўя і адукацыі разам папулярызуюць прышчэпкі

21.04.2024 13:59
Сямейны пікнік і бегавыя мерапрыемствы, якія там праходзяць, з’яўляюцца часткай Еўрапейскага тыдня вакцынацыі.
Міністаркі Ізабэла Ляшчына і Барбара Навацка раздаюць медалі ўдзельнікам бегу PAP/Paweł Supernak

Прафілактыка – гэта найважнейшая рэч, агульным голасам заяўляюць міністэрствы аховы здароўя і адукацыі, якія бяруць удзел у мерапрыемстве “Даверся прышчэпкам” на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. 

Міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына падкрэслівае, што давер да прышчэпак азначае давер да доказнай медыцыны:

-Агульна мы хочам, каб дрэнны трэнд, звязаны з фейкамі, і адсутнасцю асноўных ведаў пра медыцыну, быў нішавы. Мы хоча данесці да ўсіх, хто паддаецца на фейкамі, што варта прышчэплівацца.

Міністр адукацыі Барбара Навацка таксама далучылася да папулярызацыі вакцынацыі:

-Бег і ўсе падзеі з’яўляюцца папулярызацыяй прышчэпак. Калі мы хочам быць здаровым грамадствам, з добрым імунітэтам, то медыцына тут дапамагае. Ёсць шмат вакцын, дзякуючы ім знікла шмат хваробаў. У мяне складваецца ўражанне, што трэба нагадваць, што прывівацца трэба, бо хваробы могуць вярнуцца. Мы ўжо бачым вяртанне коклюша, адзёру, хвароб, якія могуць забіць, але і якіх можна пазбегнуць дзякуючы прышчэпкам.

Арганізатарамі кампаніі «Давярай прышчэпкам» з’яўляюцца: прадстаўніцтва Усясветнай арганізацыі аховы здароўя ў Польшчы, прадстаўніцтва ЮНІСЕФ па рэагаванні на патрэбы ўцекачоў у Польшчы і фонд «Маці і дзіця».

ав

Прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека неабходна ўвесці ў школах - лічаць эксперты

05.04.2024 07:11
Вакцына абараняе ад раку шыйкі маткі, уралагічнага раку, рака галавы і шыі.