Беларуская Служба

Туск пра поспех «Грамадзянскай платформы» на мясцовых выбарах: Партыя атрымала перамогу ў вялікіх гарадах

22.04.2024 07:30
«Мы не спынімся», — заяўляе кіраўнік урада Польшчы.
Poznań, 21.04.2024. Wybory samorządowe 2024 - II tura.
Poznań, 21.04.2024. Wybory samorządowe 2024 - II tura. PAP/Jakub Kaczmarczyk

Прэм'ер-міністр і лідар партыі «Грамадзянская платформа» (Platforma Obywatelska) Дональд Туск паведаміў на платформе X, што яго партыя перамагла на выбарах у мясцовыя органы ўлады ў буйных гарадах.

У гэтым кантэксце ён згадаў Познань, Кракаў, Уроцлаў, Жэшаў, Торунь, Кельцы, Радам і Эльблонг ды іншыя гарады.

Другі тур мясцовых выбараў завяршыўся а 21-й гадзіне 21 красавіка. Папярэднія вынікі паказалі, што яўка склала прыкладна 44 працэнты.

IAR/вх