Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Мы гатовыя размясціць ядзерную зброю ў Польшчы

22.04.2024 08:55
«Калі нашы саюзнікі вырашаць размясціць ядзерную зброю на нашай тэрыторыі, каб умацаваць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, мы гатовыя да гэтага», — заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў інтэрв'ю Fakt.
Аўдыё

«Расія ўсё больш мілітарызуе Калінінградскі раён. Апошнім часам яна перакідвае сваю ядзерную зброю ў Беларусь. Калі нашы саюзнікі вырашаць размясціць ядзерную зброю ў рамках абмену ядзернай зброяй, таксама на нашай тэрыторыі, каб умацаваць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, мы гатовыя да гэтага. Мы з'яўляемся саюзнікам у Паўночнаатлантычным альянсе і таксама нясём абавязацельствы ў гэтым плане, а значыць, мы проста рэалізуем агульную палітыку», — заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ядзерная зброя ў краіне можа быць размешчаная ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing.

Ён таксама адказаў на пытанне аб сустрэчы з Дональдам Трампам. Прэзідэнт сказаў, што «гэта перш за ўсё прыватная сустрэча».

Ён патлумачыў, што Трамп, «з майго пункту гледжання, гэта палітык, з якім я непасрэдна вёў польска-амерыканскае супрацоўніцтва на працягу чатырох гадоў».

«Ад гэтага супрацоўніцтва шмат успамінаў, але і дасягненняў, што для мяне асабіста вельмі важна. Нагадаем, што гэта былі вельмі важныя для Польшчы кантракты на пастаўку зброі, якія мы заключылі ў той час: на набыццё знішчальнікаў F-35, павелічэнне маштабаў амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Польшчы, камандаванне V армейскага корпуса ЗША ў Познані... (...) З таго часу мы сябры. Мне вельмі падабаецца з ім размаўляць, таму што ён надзвычай цікавая асоба і мае вялікі досвед, як палітычны, так і дзелавы», — сказаў прэзідэнт.

Анджэя Дуду таксама спыталі аб магчымым выхадзе ЗША з НАТА, калі Дональд Трамп зноў стане прэзідэнтам ЗША. «Не, я ведаю прэзідэнта Трампа. (…) Ён сур'ёзны і жорсткі гулец. Вы павінны мець моцныя локці, і таму ён рашуча гуляе ў палітыку. Не ўсе прывыклі, не ўсім гэта падабаецца, але ён чалавек рацыянальны. (…) Я спакойны ў тым, як будуць праводзіцца  інтарэсы Амерыкі, калі зноў стане кіраваць прэзідэнт Трамп», — сказаў  Дуда.

PAP/вх