Беларуская Служба

Стала вядома на колькі за год вырасла сярэдняя зарплата ў Польшчы

22.04.2024 12:06
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала даныя аб заработнай плаце і занятасці ў сакавіку.
  ()
Польскі злоты (ілюстрацыя)Фота: KamOgo/Shutterstock

Сярэдняя брута заработная плата ў прадпрымальніцкім сектары ў сакавіку склала 8408,79 злотых - паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У гадавым вылічэнні гэта азначае рост на 12 працэнтаў.

За гэты час занятасць у гэтым сектары знізілася на 0,2 працэнта. У мінулым месяцы ў арганізацыях з колькасцю работнікаў больш за 9 чалавек працавалі 6 млн 501 тысяч 200 чалавек. Зніжэнне занятасці было крыху большым, чым прагназавалася. Прагноз скарачэння быў на 0,1 працэнта ў гадавым вылічэнні.

IAR/вх