Беларуская Служба

У Варшаву заўтра прыбудуць генсакратар НАТА і прэм'ер Вялікабрытаніі

22.04.2024 13:22
Гэты візіт не анансаваўся раней.
Jens Stoltenberg
Jens Stoltenbergnato.int

Заўтра, 23 красавіка, у Польшчу прыедуць генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг і  прэм'ер Вялікабрытаніі Рышы Сунак.

Енс Столтэнберг будзе знаходзіцца ў Варшаве з кароткім візітам і сустрэнецца, сярод іншага, з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам.

Крыніцы, блізкія да штаб-кватэры НАТА, паведамляюць, што ў аўторак днём генеральны сакратар НАТА наведае бранетанкавую брыгаду ў варшаўскім раёне Весёла.

Таксама заўтра Варшаву наведае брытанскі прэм’ер Рышы Сунак. У другой палове дня ён сустрэнецца з кіраўніком ураду Дональдам Тускам.

«Заўтрашні візіт прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі і генсакратара НАТА... гэта працяг маёй місіі па аднаўленні і пашырэнні пазіцыі Польшчы ў палітыцы бяспекі», — сказаў Дональд Туск журналістам.

IAR/вх