Беларуская Служба

Палякі хочуць здабываць уласны ўран для ядзерных мэтаў

23.04.2024 17:59
У выніку пошукавых работ і пацверджана наяўнасць урану ў радовішчы. 
.
.DariuszSankowski/pixabay.com/CC0

Свентакшыская прамысловая група «Industria» пацвердзіла наяўнасць урану ў радовішчах. Яна хоча выкарыстоўваць яго для вытворчасці ядзернага паліва для малых рэактараў.

– У 2021 годзе Свентакшыская прамысловая група «Industria» падала ў Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя заяўку на выдачу ліцэнзіі на разведку поліметалічнага радовішча ўрану ў Свентакшыскім ваяводстве. Пасля выдачы ліцэнзіі пачаліся пошукавыя работы і пацверджана наяўнасць урану ў радовішчы. Праца будзе працягвацца ў бліжэйшыя месяцы для дакладнага вызначэння ўтрымання асобных элементаў у радовішчы, памеру радовішча і магчымых спосабаў яго распрацоўкі, - гаворыцца ў прэс-рэлізе «Industria».

Група хоча пабудаваць у Польшчы ўвесь ланцужок вартасці атамнай энергетыкі. Аднак чакае зялёнага святла ўрада ў выглядзе галоўнага рашэння.

ав/biznesalert.pl