Беларуская Служба

Д.Туск: Еўрапарламент не можа быць месцам для вар'ятаў і палітычных ідыётаў

24.04.2024 18:29
«Грамадзянская плятформа прадстаўляе інтарэсы Еўропы лепш, чым большасьць еўрапейскіх партыяў злева ці справа, таму што мы тут, блізка пагрозы, і мы ведаем, што трэба зрабіць».
Лідар Грамадзянскай платформы Дональд ТускPAP/Leszek Szymański

Кіраўнік «Грамадзянскай плятформы» Дональд Туск падчас партыйнага сходу заявіў, што будучыя выбары ў Еўрапарламент «амаль найважнейшыя ў гісторыі пасляваеннай Польшчы».

«Яны ніколі не былі настолькі важнымі і ніколі не аказвалі такога радыкальнага ўплыву на нашае паўсядзённае жыццё, як цяпер, падчас вайны, падчас пагроз, якіх Еўропа не ўяўляла яшчэ некалькі гадоў таму», — падкрэсліў ён.

Дональд Туск заявіў, што «калі ўвесь Захад не будзе салідарны, Украіна не выйграе ў гэтай вайне».

Туск таксама падкрэсліваў, што Еўрасаюз сёння — арганізацыя, якая мусіць справіцца з цяжкімі выклікамі.

«Гэта — абарона і ахова межаў, барацьба з нелегальнай міграцыяй,  ўзбраенне і агульная адказнасць за бяспеку», — падкрэсліў ён.

«Грамадзянская плятформа прадстаўляе інтарэсы Еўропы лепш, чым большасьць еўрапейскіх партыяў злева ці справа, таму што мы тут, блізка пагрозы, і мы ведаем, што трэба зрабіць, каб адбіць гэтую пагрозу. Важна, каб яны да нас прыслухоўваліся - Еўрапарламент не можа быць месцам для вар'ятаў і палітычных ідыётаў», - сказаў Дональд Туск.

Партыі складаюць спісы кандыдатаў у Еўрапарламент.

Некаторыя палітыкі, як міністр культуры Бартламей Сянкевіч, пакідаюць урадавую пасаду, каб балатавацца на выбарах у ЕП.

Выбары пройдуць у чэрвені.

яс/IAR