Беларуская Служба

ЗША прададуць Польшчы ракеты для знішчэння радыёлакацыйных установак

25.04.2024 09:30
Урад Польшчы падаў заяўку на набыццё 360 удасканаленых кіраваных ракет.
  F-35A
Амерыканскі знішчальнік F-35Apublicdomainpictures.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамент ЗША пагадзіўся прадаць Польшчы сучасныя кіраваныя ракеты далёкага радыусу дзеяння, прызначаныя для знішчэння радыёлакацыйных установак. Максімальны кошт кантракту складзе 275 мільёнаў долараў.Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:

- Урад Польшчы падаў заяўку на набыццё 360 удасканаленых кіраваных ракет для знішчэння наземных радыёлакацыйных установак, васьмі сістэм навядзення і васьмі сістэм кіравання.

Замова таксама бярэ пад увагу вучэбныя ракеты, ракетныя кантэйнеры, праграмнае забеспячэнне, навучанне, дапаможнае абсталяванне і запчасткі, а таксама адпаведныя элементы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і праграмнай падтрымкі.

«Згаданая зброя палепшыць магчымасці Польшчы (...) па парушэнні працы і знішчэнні наземных або марскіх радыёлакацыйных установак, звязаных з супрацьпаветранай абаронай праціўніка», - чытаем у рэлізе.

Галоўным падрадчыкам выступіць кампанія Northrop Grumman Systems. Канчатковае рашэнне аб згодзе на здзелку будзе прымаць амерыканскі Кангрэс, але ў выпадку Польшчы - гэта фармальнасць.

IAR/аз

Польшча дэкларуе зацікаўленасць размяшчэннем амерыканскай ядзернай зброі

24.04.2024 08:01
Гэты крок Варшава прадстаўляе як узмацненне Усходняга флангу НАТА. Расія выказвае сваё незадавальненне ды абяцае пільна сачыць за тым, што дзеецца ў Польшчы.