Беларуская Служба

10 траўня памяняецца склад польскага ўраду

25.04.2024 17:02
Некалькіх членаў цяперашняй Рады міністраў плануе балатавацца на выбарах у Еўрапарламент.
Прэм’ер Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

 10 траўня будуць уведзеныя змены ў склад польскага ўраду, паведаміў прэм’ер Дональд Туск. Учора сярод кандыдатаў у Еўрапарламент былі названыя прозвішчы некалькіх членаў цяперашняй Рады міністраў.

У выбарчыя спісы «Грамадзянскай кааліцыі» ў Еўрапарламент увойдуць, між іншым, кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвіньскі, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных актываў Барыс Будка і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Бартламей Сянкевіч.

IAR/аз