Беларуская Служба

Паліцыя зліквідавала фабрыку асабліва небяспечных сінтэтычных наркотыкаў

26.04.2024 09:11
На месцы было звыш 3 тон клефедрону.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneShutterstock

Паліцыянты з антытэрарыстычнага аддзялення на бронетранспарцёры пры падтрымцы верталётаў Black Hawk і Bell удзельнічалі ў ліквідацыі фабрыкі наркотыкаў. У Слупскім павеце канфіскавана больш за 3 тоны клефедрону, які каштуе на чорным рынку 61 мільён злотых. Затрыманыя трое мужчын.

Уварванне афіцэраў Цэнтральнага следчага бюро і антытэрарыстаў стала поўнай нечаканасцю для трох падазраваных. Яны выраблялі сінтэтычныя наркотыкі. Мужчыны былі апранутыя ў спецыяльныя касцюмы, якія ахоўваюць ад хімікатаў. На месцы канфіскавана 3,8 тоны клефедрону ў розных стадыях вытворчасці і 20 тон хімікатаў для вытворчасці. Рэчывы паступілі на экспертызу, якую правядуць спецыялісты паліцыі.

У Катавіцкім аддзяленні Нацыянальнай пракуратуры затрыманым прад'явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і вырабе наркотыкаў у значнай колькасці. Мужчыны дастаўленыя ў ізалятар часовага затрымання, ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Клефедрон - асабліва небяспечны сінтэтычны наркотык. Гэта новае рэчыва, пакуль што адносна мала даследаванае спецыялістамі.

IAR/нг