Беларуская Служба

Сілезская мова прызнаная рэгіянальнай мовай. Раней яна лічылася дыялектам

26.04.2024 12:36
Цяпер законапраект павінны адобрыць Сенат і прэзідэнт.
   .
Кнігі на сілезскай мове.Фота: wikipedia.org/Kamil Czaiński - Praca własna/CC BY 4.0

Дэпутаты польскага Сейму (ніжэйшай палаты парламенту) вырашылі прызнаць сілезскую мову рэгіянальнай мовай. Прыняцце закона азначае магчымасць увядзення ў школах добраахвотных заняткаў па сілезскай мове і ўстаноўкі дзвюхмоўных дошак з назвамі гарадоў, у якіх больш за 20% жыхароў заяўляюць, што карыстаюцца сілезскай мовай. Закон дазваляе ўвесці двух прадстаўнікоў жыхароў, якія размаўляюць па-сілезску, у Аб'яднаны камітэт урада і нацыянальных і этнічных меншасцей.

Цяпер законапраект павінна адобрыць вышэйшая палата парламенту – Сенат, а пасля гэтага ён трапіць на падпісанне да прэзідэнта.

IAR/нг