Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з нагоды 20-годдзя з дня прыняцця Польшчы ў Еўрапейскі Саюз. Падчас звароту ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве галава дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы фондам ЕС у Польшчу было зроблена шмат інвестыцый.
«Гэта перш за ўсё заслуга вялікіх намаганняў, мудрасці, кемлівасці і выдатнай пазіцыі тых, хто быў адказны за падрыхтоўку гэтага працэсу, выкарыстанне еўрапейскіх фондаў, праходжанне адпаведных працэдур, за ўвесь працэс, каб гэтыя сродкі эфектыўна паслужылі развіццю Польшчы. І ўсё атрымалася. Сёння Польшча - лідар у асваенні еўрапейскіх фондаў», - сказаў Дуда.
Прэзідэнт Польшчы зазначыў, што 20 апошніх гадоў – гэта выдатны час для краіны.
вс