Канцэрты пройдуць у Вялікай сінагозе, пачынаючы з вечара нядзелі. Фестываль працягнецца да 2 чэрвеня. Яго суфінансавала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
Гэта першы фестываль, арганізаваны Інстытутам Мечыслава Вайнберга ў супрацоўніцтве з Падляшскім музеем у Беластоку.
Канцэрты пройдуць у адной са старэйшых, як падкрэсліваюць арганізатары, сінагог краіны. Храм быў пабудаваны ў 17 стагоддзі і славіцца сваёй мураванай кафедрай (біма) з познерэнесанснай ляпнінай і роспісам. Зараз сінагога з'яўляецца часткай Музея ў Тыкоціне, філіяла Падляшскага музея, які збірае памятныя рэчы яўрэйскай абшчыны.
Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца вечарам у нядзелю канцэртам «Музыка Вялікай сінагогі». Выступяць: арганіст Якуб Штэфэк, тэнар Войцех Пархем і вакальная група «Match Match Ensemble» пад кіраўніцтвам Ліліянны Крыч.
У наступныя выхадныя запланаваны канцэрты, падчас якіх можна будзе пачуць творы Вайнберга, Мендэльсона і Блоха ў выкананні Марыі Славэк (скрыпка) і Лукаша Хжэшчыка (фартэпіяна), а таксама выступ Струннага квартэта Палдоўскага, які зайграе, сярод іншага, музыку Франца Шуберта і Джона Цорна.
PAP/юл