Беларуская Служба

Інтэрактыўная мапа псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і моладзі запрацавала ў Польшчы 

14.05.2024 10:05
Паслугі псіхіятрычнай дапамогі дзецям і падлеткам прадстаўляюцца на трох базавых узроўнях.
Ілюстрацыя Фота: Chinnapong/ Shutterstock

Нацыянальны фонд здароўя Польшчы (NFZ) стварыў інтэрактыўную мапу пунктаў псіхалагічнай, псіхатэрапеўтычнай і псіхіятрычнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў. 

«Дзякуючы гэтаму ў выпадку крызісу ў дзіцяці можна хутка і лёгка знайсці дапамогу спецыялістаў любога ўзроўню каля месца жыхарства», — падкрэсліў  прэс-сакратар Нацыянальнага фонду здароўя  Анджэй Трашыньскі. Мапа цэнтраў з адрасамі і кантактнымі дадзенымі даступная на сайце NFZ.

Паслугі псіхіятрычнай дапамогі дзецям і падлеткам прадстаўляюцца на трох базавых узроўнях. Дапамога аказваецца бясплатна і фінансуецца Нацыянальным фондам аховы здароўя. Накіраванне ў цэнтры I і II узроўню не патрабуецца.

Інфармацыю аб тым, як рэагаваць, калі назіраюцца змены ў паводзінах дзяцей або што павінна выклікаць бацькоў  непакой, можна знайсці ў «Дапаможніку для пацыента», падрыхтаваным Нацыянальным фондам аховы здароўя «Як дапамагчы дзіцяці ў псіхічных крызісах?».

iar/эж