Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Мы не прымем ніводнага мігранта паводле еўрапейскага пакта 

14.05.2024 18:18
Дональд Туск заявіў, што яго краіна прыняла сотні тысяч уцекачоў у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, а таксама дзясяткі тысяч чалавек з Беларусі.
Ілюстрацыя Фота: Sinonimas/ Shutterstock

Польшча не будзе прымаць мігрантаў у рамках Міграцыйнага пакта ЕС, - запэўніў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск у аўторак, 14 траўня, пасля пасяджэння Рады міністраў, дадаўшы, што яго краіна прыняла сотні тысяч уцекачоў у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, а таксама дзясяткі тысяч чалавек з Беларусі.

Пры гэтым прэм'ер-міністр адзначыў, што ўраду ўдалося дамагчыся ў міграцыйным пакце палажэнняў, якія робяць яго «значна менш небяспечным па наступствах, чым у пачатку». Туск падкрэсліў, што міграцыйны пакт, «прыняты ў цяперашнім выглядзе, дае Польшчы магчымасць пазбегнуць любых негатыўных наступстваў».

Міністры фінансаў краін ЕС ў аўторак, 14 траўня канчаткова ўхвалілі Міграцыйны пакт ЕС. Супраць прагаласавалі тры краіны: Польшча, Слабашчына і Вугоршчына. Пакт павінен комплексна рэгуляваць міграцыйныя пытанні ў Еўрапейскім Саюзе, у прыватнасці, пытанні дапамогі, якая аказваецца краінам, якія знаходзяцца пад міграцыйным ціскам.

pap/iar/эж