Беларуская Служба

Найменшаму дзіцяці, якое спрабавала здзейсніць самагубства летась, было 7 гадоў

17.05.2024 14:31
Летась у Польшчы пакончылі з сабой агулам больш за 5200 чалавек.
Jakie są przyczyny samobójstw? Jak pomóc osobom, które rozważają taki krok?
Jakie są przyczyny samobójstw? Jak pomóc osobom, które rozważają taki krok?Juraj Kamenicky/Shutterstock.com

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Псіхічнае здароўе дзяцей, падлеткаў і дарослых – эфектыўная падтрымка ў крызісе». Яна была прысвечана метадам працы з людзьмі ў суіцыдальным крызісе. Арганізатар мерапрыемства – Польскае таварыства дыялектычнай паводніцкай тэрапіі. Член управы таварыства Магдалена Тылька (Magdalena Tylko) распавяла, што мэта — пашырэнне ведаў пра гэты метад тэрапіі і, адпаведна, уключэнне яго ў стандарт псіхіятрычнай дапамогі ў Польшчы. Яна падкрэсліла, што даследаванні на вялікіх выбарках пацвердзілі эфектыўнасць дыялектычнай паводніцкай тэрапіі, і гэты падыход створаны для людзей, якія перажываюць суіцыдальныя крызісы.

Бартламей Таўрогінскі (Bartłomiej Taurogiński), псіхіятр і псіхатэрапеўт, які ўзначальвае Цэнтр псіхічнага здароўя дзяцей і падлеткаў у Кракаве, гаварыў пра важнасць прафілактыкі псіхічнага здароўя. Гэта прафілактыка ў школах і мясцовых грамадах, падтрымка сем'яў, каб яны ўважліва ставіліся да эмацыянальнага развіцця дзяцей. «Каб пакуты і балючыя перажыванні дзяцей не засталіся незаўважанымі», — сказаў спецыяліст.

Паводле звестак паліцыі, летась у Польшчы пакончылі з сабой агулам больш за 5200 чалавек, 145 з якіх былі ва ўзросце да 19 гадоў. Зафіксавана амаль дзве тысячы спроб суіцыду дзяцей і падлеткаў, найменшаму з якіх было сем гадоў.

IAR/нг