Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Познані

18.05.2024 10:21
Падчас прамовы Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям за актыўнасць, якую яны праяўляюць у Познані, і заклікала не паддавацца дэпрэсіі і апатыі. 
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Познанікрыніца: Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Падчас візіту ў Познань Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларусамі горада. Яе суправаджалі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. 

На сустрэчу, якая прайшла ў Познаньскім уверсітэце імя Адама Міцкевіча, прыйшло больш за 300 чалавек. 

Падчас прамовы Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям за актыўнасць, якую яны праяўляюць у Познані, і заклікала не паддавацца дэпрэсіі і апатыі. 

«Я ведаю, што навіны з Беларусі не даюць аптымізму. Я разумею, што часам апускаюцца рукі. Але гэтага і дабіваецца рэжым – загнаць нас у апатыю, фрустрацыю, расчараванне. І ведаеце, якая самая лепшая зброя супраць гэтага? Гэта дзейнасць. Калі дзейнічаеш – часу на апатыю і дэпрэсію не застаецца», – сказала Ціханоўская.

Яна заклікала беларусаў далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 мая.

вс