Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда не падпісаў дакументы аб прызначэнні новага амбасадара Польшчы ў НАТА

23.05.2024 17:20
Па словах прэзідэнта, «спроба вывесці Томаша Шаткоўскага з аб'екта непасрэдна перад самітам НАТА вядзе да зрыву падрыхтоўкі да саміту НАТА».
Анджэй Дуда PAP/Paweł Supernak

Ён падкрэсліў, што кандыдатура Яцэка Найдэра з ім не ўзгаднялася і ён яе не прымаў, што лічыць парушэннем дзеючага парадку. Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшчу перад НАТА прадстаўляе перадусім прэзідэнт і таму разлічвае, што менавіта ён прадставіць кандыдатуру на пасаду амбасадара Польшчы ў Альянсе.

У чацвер камітэт па замежных справах Сейма даў станоўчае заключэнне кандыдатуры Яцэка Найдэра на пасаду амбасадара Польшчы ў НАТА. Найдэр заняў бы гэтую пасаду ў другі раз, ён ужо быў сталым прадстаўніком Рэспублікі Польшча пры НАТА ў 2011–2016 гадах. Зараз ён павінен замяніць на гэтай пасадзе Томаша Шаткоўскага.

Анджэй Дуда сказаў, што для яго гэтая сітуацыя беспрэцэдэнтная. Паводле яго ацэнкі, сітуацыя выклікае здзіўленне, тым больш, што да гэтага часу не было ні спасылак на дзейнасць цяперашняга амбасадара, ні абвінавачванняў і агаворак – ні з боку ўрада, ні з боку партнёраў па НАТА – адносна дзеянняў Шаткоўскага.

Па словах прэзідэнта, «спроба вывесці Томаша Шаткоўскага з аб'екта непасрэдна перад самітам НАТА вядзе да зрыву падрыхтоўкі да саміту НАТА». Ён заявіў, што не пагодзіцца замяніць Шаткоўскага да саміту НАТА.

Анджэй Дуда сцвярджае, што НАТА зʼяўляецца сферай дзейнасці прэзідэнта як галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі. Ён дадаў, што ў Польшчы так было заўсёды, дзякуючы выкананню прэзідэнцкіх задач, якія вынікаюць з канстытуцыі.

ав