Беларуская Служба

Бальныя сукенкі, касцюмы, фракі і музычнае падарожжа па Еўропе – усё гэта чакае ўдзельнікаў Еўрапейскага балю

28.05.2024 15:03
Мерапрыемства стане нагодай для супольнага святкавання 20-годдзя Польшчы ў Еўрасаюзе.
.
..

Бальныя сукенкі, касцюмы, фракі і музычнае падарожжа па Еўропе – усё гэта чакае ўдзельнікаў Еўрапейскага балю, які адбудзецца 7 чэрвеня ў Варшаве. 

«Удзельнічаць можа кожны, а ахвотных чакаюць ажно 600 месцаў, – кажа ініцыятарка мерапрыемства Вераніка Хмялеўска:

-Каб прыняць удзел у Еўрапейскім балі дастаткова адшукаць падзею ў гатэлі «Марыёт» у Варшаве ў Фэйсбуку. Там будуць падрабязнасці і фармуляр, каб атрымаць бясплатныя квіткі. Трэба адказаць на пастаўленае пытанне і праз некалькі дзён атрымаць запрашэнне на падзею.

Вераніка Хмялеўская – сёлетняя лаўрэатка Еўрапейскай моладзевай прэміі імя Карла Вялікага, яна ініцыявала мерапрыемства ў рамках кампаніі nazwa.eu па прасоўванні ўдзелу ў выбарах у Еўрапейскі парламент:

-На баль мы запрашаем, каб у першую чаргу патанцаваць і добра адпачыць. З увагі на тое, што баль адбываецца за два дні да выбараў у Еўрапейскі парламент, то на мерапрыемстве пра выбары можна будзе даведацца больш. Нас падтрымлівае Еўрапейскі парламент. Ён падрыхтуе шматлікія прапановы, каб паглыбіцца ў таямніцу галасавання і не толькі.

Асноўнай тэмай балю будзе Еўропа, але сіні колер у касцюмах не абавязковы. Удзельнічаць у мерапрыемстве могуць толькі паўналетнія асобы, запіс у спіс гасцей ажыццяўляецца ў парадку падачы заявак.

ав