Беларуская Служба

Напад мігранта на польскага жаўнера следчыя будуць расцэньваць як замах на забойства

28.05.2024 17:11
Напад адбыўся раніцай, падчас спробы перасекчы польска-беларускую мяжу ў раёне мястэчка Дубічы-Царкоўныя.
Ілюстрацыйнае фотафота: Памежная служба

Пра гэта паведамілі ў акруговай пракуратуры ў Варшаве. Жаўнера параніў нажом адзін з мігрантаў, якія групай спрабавалі прабрацца праз сталёвую агароджу. Стан вайскоўца стабільны, хоць пры іншых абставінах прымяненне нажа магло скончыцца яго смерцю, – сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Шыман Банна:

- Беластоцка-Паўноцкая акруговая пракуратура ў Беластоку, якая з-за блізкасці месца здарэння праводзіць расследаванне, будзе весці яго ў справе замаху на забойства. Была выкарыстана небяспечная прылада, якой, несумненна, з'яўляецца нож, які быў накіраваны на польскага жаўнера.

Шыман Банна дадаў, што на месцы здарэння працягвае працаваць пракурор. Забяспечваецца назіранне з камер Памежнай службы.

Урад накіраваў дадатковыя сілы да ўсходняй мяжы, заявіў прэмʼер-міністр Дональд Туск. Кіраўнік урада запэўніў, што паранены салдат знаходзіцца пад належным доглядам. Ён таксама паведаміў, што заўтра раніцай ён таксама будзе на мяжы.

ав