Урад мае намер узмацніць працу службаў ва ўсходняй Польшчы, пра гэта ў Сейме заявіў віцэ-прэм’ер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz). Ён паведаміў, што з 1 ліпеня ва ўсіх ваяводствах зʼявяцца аддзелы Агенцтва ўнутранай бяспекі. Таксама будуць створаны новыя інспекцыі Службы ваеннай контрвыведкі, між іншым, у Быдгашчы, Ольштыне, Жэшаве і Вроцлаве. Міністр абвясціў, што польская дзяржава будзе бязлітаснай да здраднікаў:
- Мы будзем змагацца з усімі здраднікамі польскай нацыі і дзяржавы, якія абралі іншы шлях, чым служэнне радзіме. Польская дзяржава будзе бязлітаснай у дачыненні да тых, хто пагражае ейнай бяспецы і здраджвае ёй. Няма месца для літасці і ніякіх саступак у дачыненні да тых, хто абраў шлях на Усход.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў, што нядаўна ўрад пералічыў дадатковыя 100 мільёнаў злотых Агенцтву ўнутранай бяспекі і Агенцтву разведкі.
Нагадваем, сёння ў Сейме віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш прадставіў інфармацыю аб стане бяспекі краіны.
IAR/аз