Беларуская Служба

1 чэрвеня дзеці змогуць падарожнічаць бясплатна на цягніках PKP Intercity

30.05.2024 14:52
Бясплатны білет можна ўзяць у касе або ў кандуктара ў цягніку.
Uprawnione do skorzystania z ulgi są dzieci i młodzież do 16 roku życia
Uprawnione do skorzystania z ulgi są dzieci i młodzież do 16 roku życiaPKP Intercity

З нагоды Дня абароны дзяцей Польская дзяржаўная чыгунка PKP Intercity падрыхтавала спецыяльную прапанову для малых і іх бацькоў. Акцыя распаўсюджваецца на праезд па Польшчы на ўсіх цягніках PKP Intercity у другім класе.

Скарыстацца прапановай могуць дзеці і падлеткі да 16 гадоў. Бясплатны білет можна ўзяць у касе або ў кандуктара ў цягніку. На паездку ў цягніках Pendolino можна атрымаць квіток толькі ў касах. Бясплатны праезд магчымы пры прад'яўленні дакументу, які пацвярджае ўзрост дзіцяці, які неабходна прадʼявіць пры праверцы білета – гэта можа быць пасведчанне асобы, пашпарт, школьны білет, а нават асабістая медычная кніжка.

Дзеці да 4 гадоў могуць падарожнічаць цягнікамі перавозчыка круглы год па аднаразовым білеце са 100-працэнтнай скідкай.

Бацькі, бабулі і дзядулі або апекуны, якія плануюць адправіцца ў паездку па чыгунцы 1 чэрвеня, могуць скарыстацца акцыямі, разлічанымі на семʼі і групы. Адна з іх – прапанова «Танней з блізкімі людзьмі», якая дае права на скідку ў 30% для груп ад 2 да 6 чалавек, уключаючы праезд у цягніках катэгорый TLK або IC.

IAR/нг