Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы мігранты зноў паранілі польскіх вайскоўцаў

31.05.2024 12:17
Інцыдэнт адбыўся ў сераду. Памежная служба паведаміла аб гэтым сёння.
Памежная службаTwitter/@Straz_Graniczna

Двое вайскоўцаў, якія служылі на польска-беларускай мяжы, атрымалі раненні і былі дастаўлены ў шпіталь. На іх напала група мігрантаў з беларускага боку. Абодва салдаты атрымалі пашкоджанні твару, – паведаміў прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай аховы Міхал Бура.

«Агрэсіўна настроеныя замежнікі, якія знаходзіліся за тэхнічным бар'ерам, некалькі разоў нападалі на польскія службы», – паведаміў старшы прапаршчык Міхал Бура. Ён дадаў, што мігранты мелі пры сабе небяспечныя прадметы і інструменты, якія кідалі ў вайскоўцаў.

Бура паведаміў, што пацярпелыя вайскоўцы былі дастаўлены ў шпіталь, дзе ім была аказана хірургічная дапамога. Пацярпелыя выйшлі са шпіталя ў сераду.

За перыяд 29-30 траўня на мяжы з Беларуссю зафіксавана больш за 310 спробаў нелегальнага пераходу ў Польшчу. За пасобніцтва затрыманыя 4 чалавекі. Афіцэры аказалі дапамогу 4 замежнікам.

яс/PAP


Дональд Туск: Мы не маем справы з асобамі, якія шукаюць прытулку

29.05.2024 11:10
Пасля нападу мігранта на польскага жаўнера кіраўнік польскага ўраду наведаў Дубічы Царкоўныя на мяжы з Беларуссю.