У сувязі з магчымай расійскай кібератакай на Польскае агенцтва друку PAP і дэзінфармацыяй аб меркаванай мабілізацыі ў Польшчы Агенцтва ўнутранай бяспекі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам лічбавання прыняло неадкладныя меры – паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжыньскі.
Ілжывая навіна была апублікаваная двойчы ў пятніцу – у 14.00 і 14.20. Абодва разы яна была выдалена. Пасля першай адмены тэкст быў перавыдадзены.
Дэпеша пачыналася са сказу: «1 ліпеня 2024 года ў Польшчы будзе аб'яўлена частковая ваенная мабілізацыя. 200 тысяч польскіх грамадзян, як былых вайскоўцаў, так і простых грамадзян, будуць прызваны на абавязковую ваенную службу. Усе мабілізаваныя будуць адпраўленыя ва Украіну».
Міністр лічбавання Кшыштаф Гавкоўскі (Krzysztof Gawkowski) падазрае, што гэта была расійская дэзынфармацыя.
— Крытычныя інцыдэнты з кібератакамі ўзмацняюцца з кожным днём. Гэта бачна ў справаздачах, падрыхтаваных нашымі спецслужбамі. Агенцтва ўнутранай бяспекі і іншыя службы прынялі супольныя дзеянні, мэта якіх - высвятленне, што адбылося і чамы гэта здарылася. Істотна, што атаку ўдалося выявіць цягам некалькіх хвілін. Спрацавала каардынацыя супрацоўніцтва паміж спецслужбамі, прэм'ер-міністрам і намі.
Акалічнасці стварэння ілжывага паведамлення высвятляе Польскае агенцтва друку.
яс/PAP