Беларуская Служба

Сёння Міжнародны дзень абароны дзяцей

01.06.2024 08:21
 Час, праведзены з мамай і татам, больш каштоўны для дзяцей, чым цацкі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Shutterstock/Day Of Victory Studio

Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў 1954 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый для прасоўвання ідэалаў і мэтаў правоў дзіцяці, якія змяшчаюцца ў Статуце ААН.

Дзеці з пачатковай школы № 375 у Варшаве кажуць, што дзецям лепш за ўсіх.

«Прыемна не хадзіць на працу. Напрыклад, хачу на пляцоўку – іду на пляцоўку, хачу ў басейн – іду ў басейн. У дзяцей больш вольнага часу», – лічаць дзеці з варшаўскай школы.

Настаўніца малодшых класаў Агнешка Маркоўска з пачатковай школы № 375 у Варшаве падкрэслівае, што час, праведзены з мамай і татам, больш каштоўны для дзяцей, чым цацкі.

«Гэта важна, каб дзеці маглі рэалізаваць свае захапленні, ажыццяўляць мары. Самыя важныя людзі, самыя блізкія для нашых дзяцей – бацькі. Дзякуючы ім дзеці квітнеюць і развіваюцца. Час, праведзены з бацькамі, гэта самы кашмоўны час для дзяцей» – падкрэслівае Агнешка Маркоўска.

Дзень абароны дзяцей адзначаецца ў розных краінах у розныя дні.

1 чэрвеня – акрамя польскіх дзяцей – святкуюць у Беларусі, Нямеччыне і Кітаі. У Японіі Дзень абароны дзяцей адзначаюць 5 мая, а ў Францыі, Індыі і Канадзе – 20 лістапада.

яс/IAR