Global Cities Index стварыла брытанская кампанія Oxford Economics. Адной з катэгорый, па якой ацэньваюць гарады, з'яўляецца якасць жыцця. Эксперты вызначылі 10 лепшых гарадоў у гэтым плане. Рэйтынг быў створаны на аснове ключавых для жыхароў гораду фактараў.
На думку стваральнікаў рэйтынгу, найбольш важнымі фактарамі зʼяўляюцца:
- сума даходу на чалавека,
- працягласць жыцця,
- колькасць і прапанова культурных і рэкрэацыйных месцаў,
- агульныя выдаткі на жыллё,
- хуткасць інтэрнэту,
- роўнасць даходаў.
Французскі горад Грэнобль заняў першае месца, другой была Канбера, Аўстралія. Замыкае подыум пераможцай Берн, Швейцарыя. На чацвёртым месцы апынуўся нарвежскі горад Берген. Адразу за ім знаходзіцца швейцарскі Базель, а Люксембург займае шостае месца. Затым Рэйкʼявік, Ісландыя. Яшчэ адзін швейцарскі горад на восьмым месцы: Цюрых. У канцы першай дзясяткі бельгійскі Гент і французскі Нант.
Польскія гарады
Найбольш рэйтынгавым польскім горадам зʼяўляецца Уроцлаў, які заняў 96 месца па найлепшай якасці жыцця. Нягледзячы на тое, што гэта далёка не вяршыня, варта дадаць, што сталіца Ніжнесілезскага ваяводства апярэджвае ў гэтым плане больш за 900 іншых гарадоў.
Другое месца сярод польскіх гарадоў у катэгорыі якасці жыцця заняла Варшава (111), за ёй ішоў Люблін (125). Іншыя польскія гарады ацанілі значна ніжэй: Гданьск (126), Познань (131), Кракаў (160), Быдгашч (169), Катавіцы (180), Шчэцін (190, Беласток (210) і Лодзь (275).
pr/эж