Беларуская Служба

Польскія кампаніі значна адстаюць у развіцці лічбавых тэхналогій на фоне ЕС

04.06.2024 19:02
Выкарыстанне штучнага інтэлекту кампаніямі, якія працуюць у Польшчы, складае менш за 4%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія кампаніі знаходзяцца ў канцы спісу самых развітых у лічбавых адносінах прадпрыемстваў у Еўрапейскім Саюзе, такія дадзеныя прыводзіць Польскі фонд развіцця са спасылкай на Еўрастат – Статыстычную службу Еўрасаюза.

У мінулым годзе доля польскіх кампаній з высокім або вельмі высокім індэксам інтэнсіўнасці выкарыстання лічбавых тэхналогій склала крыху больш за 21%. Гэта 21-ы па ліку вынік сярод усіх краін ЕС. Для параўнання: у краіне з найбольш развітымі ў лічбавых адносінах кампаніямі гэты паказчык складае амаль 62%.

Даследаванне Польскага фонду развіцця паказвае, што 19% фірмаў у Польшчы маюць стратэгію або план пашырэння выкарыстання сучасных тэхналогій, 44% кампаній не ўкаранілі ці не перабудавалі свае бізнес-працэсы так, каб лічбавыя тэхналогіі сталі іх часткай.

Акрамя таго, 67% кампаній не выкарыстоўваюць лічбавыя інструменты, якія аўтаматызуюць простыя дзеянні. Выкарыстанне штучнага інтэлекту кампаніямі, якія працуюць у Польшчы, складае менш за 4%.

вс