Былы суддзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, ня будзе ўключаны ў сьпіс асоб, якія шукаюцца Інтэрполам з «чырвоным апавяшчэннем», – паведаміла прэс-сакратарка Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы Катажына Новак.
Паводле яе, рашэнне завязана з тым, што Інтэрпол «не дазваляе перадаваць па сваіх каналах даныя адносна дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы». Да такіх дзеянняў, адзначыла Новак, Інтэрпол, згодна з арт. 3 свайго статута, адносіць шпіянаж. Менавіта ў шпіянажы падазраецца Томаш Шмыт.
22 траўня Галоўнае ўпраўленне паліцыі Польшчы атрымала патрабаванне пракуратуры ўключыць Шмыта ў спіс асоб, якія адшукваюцца Інтэрполам з «чырвоным апавяшчэннем».
Інтэрпол апісвае «чырвонае апавяшчэнне» як «запыт да праваахоўных органаў краін свету аб вызначэнні месцазнаходжання і папярэднім арышце асобы ў чаканні экстрадыцыі, выдачы або аналагічнага прававога дзеяння».
Нагадаем, Томаш Шмыт уцёк у Беларусь 6 траўня і папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку. Міністр замежных спраў Польшчы назваў гэта дзяржаўнай здрадай.
pap/ez