Беларуская Служба

Войска Польскае распачынае супрацоўніцтва з паляўнічымі

05.06.2024 13:44
Польскае таварыства паляўнічых налічвае 136 тысяч сяброў, у тым ліку 5 тысяч жанчын.
-,      -      (PZŁ)
Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш і страшыня Польскага таварыства паляўнічых (PZŁ) Эўгеніюш ГжэшчакФота: https://x.com/MON_GOV_PL

Паляўнічыя будуць супрацоўнічаць з Войскам Польскім у павышэнні узроўню бяспекі краіны.

Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падпісаў дамову са страшынёй Польскага таварыства паляўнічых (PZŁ) Эўгеніюшам Гжэшчакам.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Узброенымі сіламі і Польскім таварыствам паляўнічых будзе спрыяць павышэнню ўзроўню бяспекі, дадаўшы, што міністэрства хоча выкарыстоўваць навыкі паляўнічых, якія маюць адпаведную падрыхтоўку і дазвол на трыманне агнястрэльнай зброі:

- Мы хочам супрацоўнічаць у розных сферах. Напрыклад, выкарыстоўваць ціры Польскага таварыства паляўнічых.

Войску ды іншым сілавым структурам вельмі не хапае менавіта ціраў, а таварыства мае вялікую сетку ціраў па ўсёй краіне. Войску гэтага не хапае. Таксама збіраемся прапагандаваць службу ў войску сярод паляўнічых.

Польскае таварыства паляўнічых налічвае 136 тысяч сяброў, у тым ліку 5 тысяч жанчын.

эж

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск агучыў план абароны і стрымлівання «Шчыт «Усход»

18.05.2024 13:03
Туск таксама сказаў, што ў апошнія тыдні ў Польшчы адбылося некалькі актаў сабатажу і дыверсій.