Да заўтра вынікі кансультацый наконт буфернай зоны на польска-беларускай мяжы разам з высновамі павінны быць перададзены міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі. Яны стануць асновай для канчатковай рэдакцыі пастановы аб увядзенні зоны.
Сваё меркаванне ўжо выказалі прадстаўнікі мясцовай улады і прадпрымальнікі. Сёння ацэнку праекту ўвядзення буфернай зоны прадставілі эколагі.
Дырэктар Белавежскага нацыянальнага парка адзначыла, што першапачатковы праект пастановы аб увядзенні буфернай зоны каля Белавежскай пушчы практычна цалкам закрывае тэрыторыю парку. Алімпія Пабіян таксама дадала, што першапачаткова абвешчаная прэмʼер-міністрам зона шырынёй у 200 метраў не выклікала б такіх праблемаў.
Навуковыя супрацоўнікі, якія працуюць на тэрыторыі Белавежскай пушчы таксама крытыкуюць пашырэнне буфернай зоны.
«У нас ёсць праекты, на якія мы атрымалі грошы і з якіх мы павінны разлічыцца», – кажа намеснік дырэктара Інстытуту даследаванняў млекакормячых Польскай акадэміі навук Томаш Баровік.
Нагадваем, у буфернай зоне маглі б знаходзіцца выключна жыхары і супрацоўнікі мясцовых установаў.
Між тым, большасць з навукоўцаў ПАН не мае статусу штатных работнікаў, таму зона была б для іх закрытая.
IAR/аз