Беларуская Служба

Памёр польскі жаўнер, паранены мігрантам на польска-беларускай мяжы

06.06.2024 18:05
Вайсковец памёр у варшаўскім шпіталі больш чым праз тыдзень пасля інцыдэнту на мяжы.
1-        ,   - .
1-я Варшаўская бранятанкавая брыгада ў жалобе пасля смерці жаўнера, параненага на польска-беларускай мяжы.Foto: www.facebook.com/1BPanc/скрыншот

Польскія памежнікі ўшанавалі памяць жаўнера, які памёр у шпіталі ў выніку раненняў атрыманых падчас службы на польска-беларускай мяжы.

Вайсковец 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады памёр у сталічным шпіталі больш чым праз тыдзень пасля таго, як яго параніў нажом адзін з мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу каля вёскі Дубічы Царкоўныя на Падляшшы.

«З вялікім смуткам мы ўспрынялі паведамленне аб гібелі жаўнера, нашага калегі, які служыў ахоўваючы дзяржаўную мяжу. Выказваем глыбокія спачуванні яго родным і блізкім. Абʼядноўваемся ў болі з жаўнерамі Войска Польскага», – напісалі памежнікі ў сваім профілі ў сацыяльных сетках.

Памяць трагічна памерлага жаўнера ўшанавалі таксама прэм’ер Дональд Туск і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

«Малады жаўнер Матэвуш аддаў сваё жыццё, абараняючы мяжу Рэспублікі Польшча. Радзіма і суайчыннікі не забудуць гэтую ахвяру. Выказваю глыбокія спачуванні яго блізкім», – напісаў Дональд Туск у сацыяльных сетках.

«З глыбокім жалем развітваюся з нашым жаўнерам Матэвушам, які, нягледзячы на намаганні ўрачоў, памёр пасля бандыцкага нападу пры абароне польскай мяжы. Яго ахвярнасць і адданасць Радзіме зʼяўляюцца прыкладам найвышэйшай мужнасці», – напісаў у сацсетках Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

IAR/аз

Мігрант, які хацеў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, параніў салдата

28.05.2024 08:43
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разглядае магчымасць будаўніцтва другой лініі плоту на мяжы з Беларуссю. 

Дональд Туск: Мы не маем справы з асобамі, якія шукаюць прытулку

29.05.2024 11:10
Пасля нападу мігранта на польскага жаўнера кіраўнік польскага ўраду наведаў Дубічы Царкоўныя на мяжы з Беларуссю.