Беларуская Служба

Ваенная жандармерыя чатыры разы распачынала справы ў сувязі з ужываннем зброі польскімі салдатамі на мяжы з Беларуссю

11.06.2024 16:08
У кожным выпадку – гэта была крымінальная справа публічнага абвінавачання, або па заяве камандзіра вайсковай часці.
Ваенная жандармерыяShutterstock/DarSzach

Ваенная жандармерыя за апошнія месяцы чатыры разы распачынала справы ў сувязі з ужываннем зброі на мяжы з Беларуссю. Адна з гэтых чатырох справаў скончылася тым, што жаўнеру былі выстаўленыя абвінавачанні – паведаміў віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

У дачыненні да чатырох вайскоўцаў Ваенная жандармерыя ўжыла меры непасрэднага прымусу ў выглядзе кайданкоў – дадаў міністр абароны:

- Чатыры расследаванні звязаныя з бяспраўным выкарыстаннем зброі: адно ў лістападзе 2023 г., тры – у 2024 г. У кожным выпадку – гэта была крымінальная справа публічнага абвінавачання, або па заяве камандзіра вайсковай часці. Гэта не адбывалася па заяве актывістаў ці нейкай арганізацыі, толькі па заяве камандзіра падраздзялення.

Па інфармацыі кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны ў траўні вайскоўцы, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю зрабілі 770 папераджальных стрэлаў. З пачатку года такіх умяшанняў было 1300.

яс/IAR