Беларуская Служба

Роберт Левандоўскі не згуляе на ЕЎРА-2024 у першым матчы польскай зборнай

11.06.2024 18:03
«Мы робім усё, каб Роберт змог згуляць у другім матчы, супраць Аўстрыі».
      ()     ()      , 10   .
Траўмаваны гулец зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі (справа) і суддзя Балаж Берке (злева) падчас таварыскага футбольнага матчу супраць Турцыі, 10 сакавіка ў Варшаве. PAP/Szymon Pulcyn

Капітан польскай зборнай па футболе, лідар каманды і лепшы бамбардзір Роберт Левандоўскі атрымаў траўму і не згуляе на ЕЎРА-2024 у першым матчы супраць Нідэрландаў. Матч адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, 16 чэрвеня.

«Роберт Левандоўскі атрымаў разрыў сцягна двухгаловай мышцы, што выключае яго з першага матчу чэмпіянату. Мы робім усё, каб Роберт змог згуляць у другім матчы, супраць Аўстрыі», – гаворыцца ў паведамленні доктара зборнай Яцэка Ярашэўскага, апублікаваным у сацсетках Польскага футбольнага саюза.

Ва ўчорашнім таварыскім матчы ў Варшаве Польшча выйграла ў Турцыі з лікам 2:1. Галы забілі: Караль Свідэрскі і Нікола Залеўскі.

Гэта быў апошні «іспыт» польскай зборнай перад чэмпіянатам Еўропы, які распачнецца ў пятніцу ў Нямеччыне.

У нядзелю зборная Польшчы сыграе першы матч на чэмпіянаце Еўропы. Яе саперніцай у Гамбургу будзе зборная Нідэрландаў. У групавым этапе польская каманда сустрэнуцца з аўстрыйцамі 21чэрвеня ў Берліне, а праз чатыры дні – з французамі ў Дортмундзе.

яс /IAR

Левандоўскі з капітанскай павязкай у колерах Украіны на Чэмпіянаце свету?

21.09.2022 12:38
«Я ўжо гуляў з павязкай ва ўкраінскіх колерах, каб звярнуць увагу на сітуацыю з нашымі суседзямі».