Беларуская Служба

Інфляцыя ў маі склала 2,5 працэнта

14.06.2024 15:26
Інфляцыя ў маі ў Польшчы склала 2,5 працэнта, сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
zdjęcie ilustracyjne.
zdjęcie ilustracyjne.monticello/Shutterstock

 У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года паслугі падаражэлі на 6,2 працэнта, прадукты — на 1,2 працэнта.

Эканамічны эксперт Канфедэрацыі Lewiatan Марыюш Зялёнка (Mariusz Zielonka) сказаў, што травеньскія дадзеныя паказваюць эфект двух доўгіх выходных, калі цэны на арганізаваны турызм выраслі на 11 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Ён адзначыў, што інфляцыя ў траўні знаходзіцца ў межах мэтавай інфляцыі Нацбанка Польшчы. На яго думку, гэта даволі нечакана.

«Калі акажацца, што папярэднія звесткі за чэрвень таксама пакажуць інфляцыю ў межах мэты, то можна чакаць, што наратыў прэзідэнта Глапіньскага адносна працэнтных ставак у бліжэйшы час крыху зменіцца», — растлумачыў Марыюш Зялёнка.

Сённяшнія дадзеныя супадаюць з папярэдняй ацэнкай Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

IAR/вх