Яе каардынатар Анна Паклосевіч (Anna Pokłosiewicz) паведамляе, што ўсе мерапрыемствы ў Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN адбываюцца пад патранажам мастака Маера Кірсенблата, працы якога можна пабачыць на часовай выставе аб даваенным мястэчку Апатаў. Яна кажа, што некалькі падзей тычацца шматкультурнай польска-габрэйскай гісторыі мястэчак. Гэта будуць мастацкія пленеры пад адкрытым небам, сэнсарныя заняткі для дзяцей «З маленькім Маёрам на лузе», серыя Hejmisz — шабатныя сустрэчы пра дабрабыт.
Летняя праграма пачнецца 15 чэрвеня міжкультурным суботнім пікнікам. Стравы з розных куткоў свету будуць рыхтаваць удзельнікі Baza Inclusive - людзі з досведам бежанцаў і імігрантаў.
Меню распавядзе пра ўзаемапранікнення культур.
Мерапрыемствы ў рамках летняй праграмы Музея POLIN працягнуцца да 22 верасня.
POLIN — гэта Музей гісторыі польскіх габрэяў.
IAR/вх