Гэта 80 працэнтаў ад узроўню транспарту з 2019 года (да пандэміі) і на 11% больш, чым годам раней.
44 працэнты жыхароў Варшавы карыстаюцца грамадскім транспартам, а 5 працэнтаў не карысталіся ім за апошнія 3 месяцы. Самым папулярным відам грамадскага транспарту з'яўляюцца аўтобусы (452 мільёны пасажыраў), за імі ідуць трамваі (249 мільёнаў), метро (200 мільёнаў) і прыгарадныя цягнікі (55 мільёнаў).
1 лістапада 2023 года на вуліцы Варшавы выехалі больш за 1300 аўтобусаў і 250 трамваяў. Былі запушчаны 24 дадатковыя аўтобусныя і трамвайныя лініі, некаторыя з іх курсіруюць кожныя 1-2 хвіліны.
Хаця толькі 2 працэнты варшавян ездзяць на роварах па горадзе, але колькасць пракатаў гарадскіх ровараў Veturilo павялічваецца з года ў год. Летась было амаль 5 мільёнаў выкарыстанняў. Сярэдні час арэнды склаў 25 хвілін. Летась створана 37,6 км. новых веламаршрутаў.
Павялічыўся і даход горада ад зоны платнай паркоўкі, склаўшы 237 мільёнаў злотых.
У Варшаве зарэгістравана больш за 279 тысяч легкавых аўтамабіляў, з іх 18,34 працэнтаў - гібрыдныя аўтамабілі, а 2,11 працэнтаў - электрычныя.
Паводле даследаванняў Варшаўскага барометра, 22 працэнты жыхароў кожны дзень ездзяць на аўтамабілі, а 16 працэнтаў мінімум раз на тыдзень. 41 працэнт жыхароў не карыстаўся аўтамабілем апошнія 3 месяцы.
У 2023 годзе выдаткавана 40 тысяч ліцэнзій на таксі, тады як годам раней было 29 тысяч.
Упраўленне муніцыпальных дарог выдаткавала 761,8 мільёна злотых на ўтрыманне, рэканструкцыю і інвестыцыі. Гэта больш на 15% у параўнанні з 2022 годам.
РАР/юл