Беларуская Служба

Метэаралагічныя службы выдалі папярэджанні аб спякоце

19.06.2024 09:40
Максімальная тэмпература паветра можа падняцца да 32 градусаў.
СпёкаPAP/Darek Delmanowicz

На поўдні, усходзе і часткова ў цэнтральнай Польшчы дзейнічаюць папярэджанні аб спякоце, выдадзеныя Інстытутам метэаралогіі і воднай гаспадаркі. У гэтых раёнах максімальная тэмпература паветра можа падняцца да 32 градусаў.

«На захадзе і поўначы краіны будзе халадней», – кажа сіноптык Эва Лапіньска:

- Аб'яўлены метэаралагічныя папярэджанні першай і другой ступені. Чакаецца да 29 градусаў цяпла, месцамі нават да 32. Зонай за атмасферным фронтам будзе поўнач і захад краіны. Там тэмпература будзе значна ніжэйшай – каля 16 градусаў на ўзбярэжжы і да 22 градусаў на захадзе ў Гожаве, Познані і Быдгашчы.

Папярэджанні пра спякоту будуць дзейнічаць да вечара. Чакаецца, што ў чацвер на тэрыторыі Польшчы будзе халадней, але ў пятніцу спякота вернецца. Гэтым разам трапічнае паветра прыйдзе ў Польшчу з захаду.

яс/IAR