Беларуская Служба

Старшыня Сейма Шымон Галоўня знаходзіцца з візітам ва Украіне

19.06.2024 13:41
Cтаршыня польскага Сейма сустрэўся ў Кіеве са старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфаньчуком і віцэ-старшынём Рады Аленай Кандрацюк.
Шыман Галоўня PAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік Офіса медыяабслугоўвання Сейма Катажына Карпа-Свідэрэк паведаміла, што старшыня польскага Сейма сустрэўся ў Кіеве са старшынём Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфаньчуком і віцэ-старшынёй Рады Аленай Кандрацюк, а таксама выступіў у парламенце.

– Візіт накіраваны на ўмацаванне адносінаў паміж парламентамі Польшчы і Украіны і таксама на дзяржаўным узроўні. Гэта працяг парламентарнай дыпламатыі, якая вельмі важная для спікера Сейма Шымона Галоўні. Я нагадаю, што Галоўня і Стэфаньчук сустракаліся на мінулым тыдні ў Беластоку, дзе адбыўся саміт спікераў парламентаў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Галоўня пачаў свой візіт ва Украіны з ускладання кветак да Сцяны памяці загінуўшых абаронцаў Украіны на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.

яс /IAR