Беларуская Служба

У Польшчы плануюць забараніць выкарыстанне феерверкаў і петардаў

20.06.2024 15:29
За парушэнне правіл заканадаўца прадугледжвае штраф у памеры да 230 еўра.
zdjęcie ilustracyjne.
zdjęcie ilustracyjne.Photoromeo/Shutterstock

«Грамадзянская кааліцыя», якая з’яўляецца галоўнай сілай у польскім парламенце, прапануе ўвесці забарону на выкарыстанне феерверкаў і петардаў. Члены Сейму ад кааліцыі распрацавалі праект закону, які неўзабаве будзе прадстаўлены ў парламенце, гаворыць дэпутатка Катажына Пякарска.

- У законапраекце гаворыцца пра забарону выкарыстання феерверкаў і петардаў фізічнымі асобамі, з яго выключаныя фірмы, якія арганізоўваюць масавыя мерапрыемствы. У выключным выпадку кіраўніцтва гміны можа забарону адмяніць.

За парушэнне правіл заканадаўца прадугледжвае штраф у памеры да 1 тыс. злотых (каля 230 еўра).

вс