Беларуская Служба

Расійскі паветраны шар знаходзіўся ў паветранай прасторы Польшчы 4,5 гадзіны

21.06.2024 08:31
Аэрастат знаходзіўся над Вармінска-Мазурскім ваяводствам і рухаўся на ўсход.
.
.Ashish Bogawat/pixabay.com/CC0

У паведамленнях Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў паведамляецца, што аб'ект пастаянна кантралюецца радыёлакацыйнымі станцыямі ВС Польшчы і экіпажам верталёта. Яны запэўнілі, што ён не ўяўляе пагрозы жыхарам, а яго курс сведчыць аб тым, што ён пакіне паветраную прастору Польшчы.

У сувязі з магчымасцю нанясення пашкоджанняў і адсутнасцю пагрозы з боку аэрастата, аператыўны камандзір прыняў свядомае рашэнне не ўжываць супраць яго зброю, гэта значыць не збіваць абʼект.

У Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл паведамілі, што пра верагоднасць траплення абʼекта ў Польшчу раней паведамлялі службы Расійскай Федэрацыі. Абʼект прайшоў польскую мяжу каля 15.30 на поўнач ад Кентшына і пакінуў польскую паветраную прастору – як і чакалася – каля 20.00. 

Як паведамлялася, паводле папярэдніх ацэнак, расійскі бок страціў кантроль над адным з аэрастатаў аховы абʼекта ў Крулявецкай вобласці.

ав