Беларуская Служба

Сіноптыкі папярэджваюць пра спёку і навальніцы ў Польшчы

27.06.2024 10:00
Сёння па ўсёй Польшчы прагназуецца спёка вышэй за 30 градусаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы перасцерагае ад спёкі па ўсёй краіне. Па захадзе краіны прагназуюцца навальніцы і месцамі вельмі моцныя ападкі – да 50 мм і шквалістае ўзмацненне ветру – да 70 кіламетраў на гадзіну. Таксама месцамі магчымы град.

Сёння па ўсёй Польшчы прагназуецца спёка вышэй за 30 градусаў. Ва ўсходніх ваяводствах – Люблінскім, Мазавецкім, Вармінска-Мазурскім, Падкарпацкім і Падляшскім – таксама абвешчаны найбольшы – шосты ўзровень пажарнай небяспекі.

З ліпеня мінулага года ў Польшчы тэмпература вышэйшая за норму. Сёлета – на 2,3 градуса.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сярэднегадавая тэмпература ў Польшчы можа перавысіць 10 градусаў.

IAR/аз

Гэты красавік самы цёплы ў гісторыі метэаралагічных вымярэнняў

13.04.2024 10:04
Кожны з апошніх дзесяці месяцаў быў рэкордна цёплым у параўнанні з адпаведным месяцам папярэдняга года.