Дэпутаты ніжэйшай палаты польскага парламенту (Сейм) змянілі азначэнне згвалтавання. Яны галасавалі за праект паправак у Крымінальна-выканаўчы кодэкс. За прагаласавалі 335 чалавек, супраць – 44, устрымаліся – 47.
Згодна з прынятай папраўкай, згвалтаваннем будзе лічыцца прымус да ўступлення іншай асобы ў палавыя зносіны з ужываннем сілы, незаконнай пагрозы, падману або іншымі спосабамі, нягледзячы на адсутнасць згоды гэтай асобы.
Першапачатковы варыянт законапраекта прадугледжваў павелічэнне мінімальнага пакарання за згвалтаванне да трох гадоў. У канчатковым варыянце была прынятая папраўка, згодна з якой згвалтаванне будзе карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 15 гадоў. У цяперашні час верхняя мяжа складае 12 гадоў.
Законапраект адпраўлены на адабрэнне ў Сенат.
IAR/нг