405-я палявая брыгада падтрымкі арміі ЗША ўпершыню перакінула цяжкую бронетэхніку, у тым ліку танкі M1 Abrams, з Германіі ў Польшчу. Тэхніка была дастаўленая з нямецкага гораду Мангейм на базу вайсковай тэхнікі ў вёсцы Повідз у заходняй Польшчы. Згаданая аперацыя павінна павялічыць боегатоўнасць амерыканскай арміі ў Польшчы і дазволіць хутка разгарнуць сілы ў выпадку патэнцыйнай агрэсіі.
База амерыканскай вайсковай тэхнікі была адкрытая ў Повідзы ў красавіку 2023 года. Яна знаходзіцца на тэрыторыі ваеннага аэрадрому, дзе дыслакуецца 33-я база тактычнай авіяцыі ВПС Польшчы.
Лагістычныя магчымасці амерыканскай базы дазваляюць размясціць на ёй тэхніку адной бронетанкавай брыгады, г.з. 85 танкаў, 190 бронетранспарцёраў і 35 САУ.
вс