Беларуская Служба

Польшча прасунула на форуме ЕС два агульнаеўрапейскія абаронныя праекты

29.06.2024 15:47
Згаданыя абаронныя праекты былі разгледжаныя на саміце Еўрапейскай рады. 
-   . , 28  2024
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Брусель, 28 чэрвеня 2024 года PAP/Rafał Guz

Два абаронныя праекты, якія Польшча прасоўвала на форуме Еўрасаюза, удалося разгледзець на саміце Еўрапейскай рады, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.

Кіраўнік Кабінету міністраў Польшчы сказаў, што, нягледзячы на рознагалоссі, па гэтых пытаннях сярод еўрапейскіх лідараў удалося дасягнуць кампраміс.

- Разам з грэкамі мы падрыхтавалі праект па абароне еўрапейскага неба. «Абаронны шчыт», «Купал» – можна называць яго па-рознаму, але сутнасць заключаецца ў тым, каб за бяспечнае неба над Еўропай адказваў Еўрасаюз, а не паасобныя дзяржавы. Тое ж самае было з праектам «Шчыт Усход». Мы абʼядналі яго з ініцыятывай краін Балтыі, якія згадзіліся стварыць балтыйскую лінію абароны.

Прэмʼер-міністр Польшчы таксама адзначыў, што пытанні бяспекі ўсходняй мяжы і неба былі ўключаныя ў высновы саміту Еўрасавета ды стратэгічны парадак дня на бліжэйшыя пяць гадоў.

вс